Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“»

2 ліпеня 1993 г. на базе помнікаў гісторыі i культуры горада быў утвораны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Нясвіж», 22 мая 1997 г. ён атрымаў статус музея-запаведніка. Цэнтральнае месца у структуры ўстановы займае Палацава-паркавы ансамбль, які рэпрэзентуе гісторыю роду Радзівілаў, палацавай архітэктуры i інтэр’ераў магнацкай рэзідэнцыі XVI — пачатку XX стст. У экспазіцыі гарадской ратушы прадстаўлена гісторыя гарадскога самакіравання i гандлёва-рамесніцкага жыцця Нясвіжа XVI — XIX стст. У 2005 г. «Архітэктурны, жылы i культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы» у складзе Палацава-паркавага ансамбля i Комплексу былога кляштара езуітаў XVI — XIX стст. быў унесены у Cпic Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гарадская ратуша з гандлёвымі радамі i гарадская Слуцкая брама з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі. Сярод праектаў музея-запаведніка апошніх гадоў вылучаюцца серыя сумесных тэатральных i музычных мерапрыемстваў у межах акцый «Нясвіж — культурная сталіца Бeлapyci — 2012», штогадовы фестываль балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра у замку Радзівілаў». Музей-запаведнік разгортвае шырокую міжнародную дзейнасць. 3 aпoшнix дасягненняў: удзел у Міжнародным фестывалі музеяў «Інтэрмузей — 2012», арганізацыя Міжнароднага семінара ЮНЕСКА «Аб’екты сусветнай спадчыны: захаванне i выкарыстанне у мэтах устойлівага развіцця». Агульная колькасць адзінак захоўвання на пачатак 2012 г. — 5651, з ix 1623 адзінак — у экспазіцыі.